Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 верасня 2018, 16:42

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-жніўні знізілася на 5,5 працэнта

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў студзені-жніўні 2018 года ў гаспадарках усіх катэгорый склала Br10,5 млрд, або ў супастаўных цэнах 94,5 працэнта да ўзроўню студзеня-жніўня 2017-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У сельгасарганізацыях атрымана прадукцыі на Br9,4 млрд, або ў супастаўных цэнах 94 працэнты да аналагічнага перыяду мінулага года.

У гаспадарках усіх катэгорый вырашчана жывёлы і птушкі ў жывой вазе 1 млн 209,1 тыс. т (на 0,2 працэнта больш, чым за студзень-жнівень 2017-га), малака - 5 млн 8 тыс. т (на 0,5 працэнта больш). Вытворчасць жывёлы і птушкі ў сельгасарганізацыях склала 1 млн 155,5 тыс. т (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 0,6 працэнта), малака атрымана 4 млн 794,4 тыс. т (на 1 працэнт больш).

На 1 верасня ў сельгасарганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4,3 млн галоў, у тым ліку кароў - 1,4 млн галоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі