Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Вытворчасць малака, мяса і збожжа на аднаго работніка ў Беларусі з 1990 года вырасла амаль у 5 разоў

Эканоміка 10.08.2017 | 19:53

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць малака, мяса і збожжа на аднаго работніка ў Беларусі з 1990 года вырасла амаль у 5 разоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Практычна ў 5 разоў у параўнанні з 1990 годам павялічылася вытворчасць на аднаго работніка малака, мяса, збожжа, больш як у 12 разоў - цукровых буракоў", - сказалі ў прэс-службе.

У выніку выручка ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі на аднаго работніка ў 2011 годзе дасягнула Br8,9 тыс. і павялічылася да ўзроўню 2009 года ў 2,2 раза. У 2017 годзе яе ўзровень ацэньваецца ў памеры Br38 тыс. з ростам да 2011 года яшчэ ў 4,3 раза. Пры гэтым укараненне сучасных тэхналогій у вытворчасць дало магчымасць істотна аптымізаваць колькасць работнікаў у сельскагаспадарчых арганізацыях краіны. Сёння ў іх працуе каля 272 тыс. чалавек, у той час як у 1990 годзе колькасць работнікаў налічвала больш за 1 млн.

У Мінсельгасхарчы нагадалі, што да моманту распаду СССР Беларусь у разліку на душу насельніцтва вырабляла мяса і малака больш, чым Германія, Францыя, Вялікабрытанія, а збожжа - на трэць больш, чым краіны Еўрапейскага саюза. У вытворчасці бульбы і льновалакна Беларусь першынствавала ў свеце. Да 1995 года былі істотна страчаны дасягнутыя пазіцыі. А ў 2001 годзе ўзровень вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі да 1990 года складаў прыкладна 50 працэнтаў. У такой жа ступені мела месца скарачэнне ўзроўню вытворчага патэнцыялу аграрнага комплексу. Зношанасць тэхнічных сродкаў перавышала 70 працэнтаў.

"У існуючых умовах неабходна было прыняцце дзейсных рашэнняў для стабілізацыі сітуацыі, недапушчэння далейшага спаду вытворчасці, забеспячэння харчовай бяспекі краіны. І для беларускага АПК быў выбраны праграмны шлях развіцця, праз паступальнае стварэнне прававых і фінансавых умоў для росту вытворчасці, умацавання яго тэхналагічнага ўзроўню, вытворчай інфраструктуры, удасканалення арганізацыйных форм гаспадарання", - падкрэслілі ў прэс-службе. Былі рэалізаваны такія дакументы, як Праграма ўдасканалення аграпрамысловага комплексу на 2001-2005 гады, Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады, Дзяржпраграма ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады.

"Несумненна, укладзеныя сродкі акупляюцца прыбаўкай малака і мяса, ростам экспартнай выручкі. На створанай вытворчай базе валавы прырост малака ў 2011 годзе адносна 1991 года склаў 168 тыс. т. А з 2012 года і з улікам прагнозу на бягучы год сельгаспрадпрыемствы павялічаць яго вытворчасць яшчэ на 1,14 млн т. Пры гэтым рост вытворчасці малака дасягнуты не толькі за кошт росту пагалоўя кароў, але і за кошт прадуктыўнасці дойнага статка", - растлумачылі ў Мінсельгасхарчы. Калі ў 1990 годзе ад кожнай каровы атрымалі ў сярэднім 3220 кг малака, то ў 2011-м - 4521 кг. У бягучым годзе ёсць рэальная магчымасць атрымаць ад каровы больш за пяць тон малака.

Вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі таксама мае ўстойлівую дынаміку росту. Ужо да 2011 года ў краіне было атрымана 1437 тыс. т жывёлы і птушкі, што перасягнула ўзровень вытворчасці 1990 года на 22 тыс. т. У бягучым годзе чакаецца атрымаць каля 1737 тыс. т прадукцыі, з прыростам да ўзроўню 2011 года яшчэ на 300 тыс. т.

Акрамя таго, у прэс-службе адзначылі, што ўкладзеныя ва ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы сродкі забяспечылі прынцыпова новы тэхналагічны ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасці, дзякуючы якому істотна зніжана патрэбнасць у выкарыстанні як матэрыяльных, так і працоўных рэсурсаў. На момант станаўлення Беларусі як суверэннай дзяржавы на вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі выкарыстоўвалася больш за 1,3 млн т дызельнага паліва і 672 тыс. т аўтамабільнага бензіну. Ужо да 2011 года спажыванне гэтых рэсурсаў скарацілася да 767 тыс. т дызельнага паліва і 113 тыс. т аўтамабільнага бензіну. У бягучым годзе ўвесь аб'ём сельскагаспадарчай прадукцыі будзе атрыманы з эканоміяй да ўзроўню 2011 года ў памеры 83 тыс. т дызельнага паліва і 55 тыс. т аўтамабільнага бензіну.

У Мінсельгасхарчы таксама расказалі, што ў разліку на аднаго жыхара ў 2016 годзе ў Беларусі атрымана 785 кг збожжа, 630 кг бульбы, 123 кг мяса, 752 кг малака, 386 шт. яек, што перавышае ўзровень такіх развітых краін, як Германія, Вялікабрытанія, Францыя. Лідзіруючыя пазіцыі краіна займае і сярод краін СНД, апярэджваючы Расію, Украіну і Казахстан.

"Дасягнуты ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасці дае магчымасць беларускаму аграпрамысловаму комплексу нарошчваць экспартны патэнцыял, а таксама гарантаваць харчовую бяспеку краіны, забяспечваючы патрэбы перапрацоўчых арганізацый у сыравіне, а насельніцтва - у асноўных прадуктах харчавання", - канстатавалі ў прэс-службе аграрнага ведамства.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Параўнанне камбайнаў "Палессе GS16" і Lexion 770 Збожжаўборачны камбайн "Палессе GS16" - флагман мадэльнага рада ААТ "Гомсельмаш". Машына прызначана для сельгаспрадпрыемстваў з найбольш буйнымі аб'ёмамі ўборкі.