Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 чэрвеня 2019, 15:04

Выстаўка беларускіх і кітайскіх тавараў і паслуг адкрыецца ў "Вялікім камені" 30 чэрвеня

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТ /. Выстаўка беларускіх і кітайскіх тавараў і паслуг адкрыецца ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" 30 чэрвеня напярэдадні Форуму па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У праграму форуму будуць уваходзіць пленарныя і секцыйныя пасяджэнні. Яшчэ адным важным складнікам стане выстаўка нашых кітайскіх партнёраў і беларускіх прадпрыемстваў. Гэта магчымасць прадставіць новую прадукцыю. У нас будуць чатыры пляцоўкі - беларуская, кітайская, пастаянна дзеючая выстаўка ў выставачным комплексе "Чайна Мерчантс" і выстаўка рэзідэнтаў парка. З кітайскага боку прымуць удзел 105 прадпрыемстваў рознага профілю, з беларускага - 74. Беларускія прадпрыемствы прадставяць практычна ўвесь спектр нашай эканомікі - 12 галіновых экспазіцый, у тым ліку харчовая прамысловасць, навука і тэхналогіі, машынабудаванне, адукацыя, тэлекамунікацыі, паслугі, энергетыка, транспарт, будаўніцтва. Выстаўка пачне працаваць раней за сам форум: яе адкрыццё плануецца 30 чэрвеня", - сказаў Уладзімір Улаховіч.

Форум па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" пройдзе 2 ліпеня ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Яго галоўная тэма - "Адкрыты парк "Вялікі камень" - прыклад глабальных магчымасцей". Мерапрыемства збярэ каля 500 удзельнікаў. Гэта прадстаўнікі ўрадаў, кіраўнікі бізнес-асацыяцый, інвестыцыйных фондаў, банкаў, а таксама вядомых кампаній з краін Еўрапейскага і Азіяцкага рэгіёнаў. Арганізатарамі форуму з'яўляюцца Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Суарганізатарамі выступаюць Беларуская гандлёва-прамысловая палата, Бюро па садзейнічанні знешняму гандлю пры Міністэрстве камерцыі КНР, адміністрацыя індустрыяльнага парка "Вялікі камень", Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка".

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" з'яўляецца міжнароднай пляцоўкай для стварэння высокатэхналагічных вытворчасцей у перадавых сферах дзейнасці з прымяненнем беспрэцэдэнтных ільгот і прэферэнцый. У парку зарэгістраваны 44 кампаніі з КНР, Беларусі, Аўстрыі, Германіі, Расіі, Літвы, ЗША, Ізраіля, а аб'ём заяўленых інвестыцый у праекты перавышае $1 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі