Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 красавіка 2017, 12:02

Выручка ад рэалізацыі навуковых распрацовак у 100 разоў перавышае аб'ём затрачаных бюджэтных сродкаў - Гусакоў

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выручка ад рэалізацыі навуковых распрацовак у 100 разоў перавышае аб'ём затрачаных бюджэтных сродкаў. Адпаведныя лічбы агучыў 7 красавіка старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў на нарадзе з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Істотна павысілася акупнасць навуковых даследаванняў. Так, аб'ём выручкі ад рэалізацыі створанай па праграме прадукцыі адносна аб'ёму затрачаных бюджэтных сродкаў дасягае цяпер больш за Br100 (на Br1. - Заўвага БЕЛТА). Яшчэ некалькі гадоў таму было Br20 і менш", - расказаў Уладзімір Гусакоў.

Распрацоўкі беларускіх вучоных прадаюцца больш як у 60 дзяржаў. "Наладжваем узаемадзеянне з новымі партнёрамі: Егіптам, Суданам, Пакістанам, Індыяй і іншымі краінамі", - звярнуў увагу старшыня Прэзідыума НАН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі