Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 чэрвеня 2018, 16:59

Вынікі работы прамысловасці, навукі і аграрнага сектара прадстаўлены на "Белагра-2018" - Русы

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі работы прамысловасці, навукі і аграрнага сектара прадстаўлены на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Белагра-2018", заявіў намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы ў час афіцыйнага адкрыцця выстаўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На выстаўцы "Белагра-2018" мы можам убачыць своеасаблівую справаздачу аб тым, што зрабілі нашы прамыслоўцы, вучоныя, аграрыі. Выстаўка стала своеасаблівым новым Зялёным тыднем у нас у Беларусі. 28 дзяржаў выказалі жаданне паўдзельнічаць у нашай выстаўцы. Каля 540 кампаній прадставілі на "Белагра" вынікі сваёй працы. Дазвольце пажадаць усім удзельнікам выстаўкі эфектыўных кантрактаў", - сказаў Міхаіл Русы.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2018" адкрылася сёння ў гандлёва-лагістычным цэнтры "Глобус Парк" у аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна. Удзел у выстаўцы прымаюць 536 кампаній з 28 краін, сярод якіх Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія, Данія, Іспанія, Італія, Польшча, Расія, ЗША, Украіна, Фінляндыя. Калектыўныя экспазіцыі прэзентавалі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, канцэрн "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюз і іншыя міністэрствы і ведамствы Беларусі. Асобнымі экспазіцыямі прадстаўлены прадпрыемствы Чэхіі, Індыі, Пакістана.

Акрамя "Белагра-2018" у час Беларускага аграпрамысловага тыдня з 5 па 10 чэрвеня ў Мінскім раёне праходзяць міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Белферма", "Белпрадукт", "Прадмаш. Холад. Упак".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі