Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2016, 14:00

ВУП Беларусі зменшыўся на 0,3 працэнта з-за абмежавання Расіяй паставак нафты

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі зменшыўся на 0,3 працэнта з-за абмежавання расійскім бокам паставак нафты. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў па выніках даклада Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2016 года, праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў ліпені-жніўні на беларускую эканоміку паўплываў нечаканы фактар - абмежаванне расійскім бокам паставак нафты. "1,6 млн т мы недаатрымалі ў трэцім квартале. Як па ланцужку, скараціліся аб'ёмы прамысловай вытворчасці і аб'ёмы, перш за ўсё, аптовага гандлю. Гэта зменшыла наш ВУП на 0,3 працэнта", - растлумачыў ён.

Прэм'ер-міністр дадаў: "Я думаю, што ў бліжэйшы час мы з нашымі расійскімі партнёрамі ўсё ж такі знойдзем тыя неабходныя рашэнні, каб аднавіць нармальныя адносіны ў газавай сферы і пастаўкі нафты ў тых аб'ёмах, якія прадугледжваліся на 2016 год".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі