Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 студзеня 2018, 17:26

ВУП Беларусі ў 2017 годзе вырас на 2,4 працэнта

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў 2017 годзе вырас на 2,4 працэнта. Аб гэтым паведаміў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаецца пытанне аб мерах па рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і чаканых рэзультатах работы эканомікі ў студзені і I квартале 2018 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што 2017 год завершаны з тэмпам росту ВУП 102,4 працэнта пры прагнозе 101,7 працэнта. Тым самым забяспечаны выхад на прадугледжаныя пяцігадовай праграмай параметры росту эканомікі і кампенсавана адставанне 2016 года. Кіраўніком дзяржавы зацверджаны прагнозныя параметры на 2018 год, у іх развіццё прыняты адпаведныя пастановы ўрада, дзе сфарміравана матрыца ключавых паказчыкаў усёй вертыкалі, адзначыў прэм'ер-міністр.

"Галоўныя задачы збалансаванага росту эканомікі - нарошчванне і дыверсіфікацыя экспарту, прыцягненне інвестыцый, стварэнне новых рабочых месц у першую чаргу ў сектары малога і сярэдняга бізнесу", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Для гэтага неабходна разгарнуць поўнамаштабную работу па рэалізацыі прынятых кіраўніком дзяржавы рашэнняў па лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі