Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 кастрычніка 2017, 18:34

ВУП Беларусі па выніках 2017 года можа вырасці на 2,3 працэнта - Зіноўскі

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі па выніках 2017 года можа вырасці на 2,3 працэнта, паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў разглядаюцца вынікі работы эканомікі ў студзені-верасні і меры па рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2017 год. Адзначана, што беларуская эканоміка за 9 месяцаў выканала гадавы прагноз па ВУП - 101,7 працэнта.

Паводле слоў Уладзіміра Зіноўскага, стаіць дакладная задача не апусціцца ніжэй за гэты прагноз па выніках года. Аднак калі ўдасца выправіць сітуацыю ў будаўнічай галіне і вытворчасць сельгаспрадукцыі вырасце на 2,2 працэнта (па выніках 9 месяцаў зафіксаваны рост на 1,7 працэнта), як гэта намечана па выніках 2017 года, тады рост ВУП можа скласці 2,3 працэнта.

"Вынікі дзевяці месяцаў работы нядрэнныя. Добра спрацавала прамысловасць, сельская гаспадарка, аптовы гандаль, расце рознічны тавараабарот, - адзначыў міністр. - Непакоіць адставанне будаўніча-мантажных работ, гэты паказчык пакуль не ўпісваецца ў прагнозныя параметры. 93,8 працэнта - гэта не той паказчык, які чакаў урад ад будаўнічай галіны". Паводле ацэнкі Уладзіміра Зіноўскага, гэту сітуацыю можна паправіць, паколькі фінансавыя сродкі для будаўніцтва ёсць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі