Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 чэрвеня 2017, 14:53

Вялікі аграхолдынг прапануецца стварыць на базе Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў

23 чэрвеня, Барысаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Вялікі аграхолдынг прапануецца стварыць на базе Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў. Такая прапанова была агучана ў час наведвання прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым філіяла "Вялікія Навасёлкі" Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новая інтэграцыйная структура ААТ "БарысаўАграПрадукт" павінна аб'яднаць філіялы Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў, новыя свінакомплексы, прадпрыемства "Барысаўхлебпрам" і яго філіялы ў Жодзіне, Вілейцы, Маладзечне, Нясвіжы і Салігорску. Як растлумачыў старшыня Барысаўскага райвыканкама Уладзімір Мірановіч, па шляху ўзбуйнення аграпрадпрыемстваў раён ідзе даўно, і сварэнне інтэграцыйнай структуры эканамічна апраўдана. Стварэнне холдынга дасць магчымасць павялічыць перапрацоўку збожжа на 20 працэнтаў, пагалоўе свіней - на 44 працэнты. Акрамя таго, пераўтварэнне паўплывае на рост выручкі. У інтэграцыйнай структуры прапануецца замкнуты цыкл вытворчасці ("ад поля да стала"), што, напрыклад, дасць магчымасць на 100 працэнтаў загрузіць магутнасці Барысаўскага мясакамбіната.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што ўрад будзе разглядаць праект па стварэнні аграхолдынга. Пры прыняцці рашэння будзе ўлічвацца фінансавае становішча далучаемых суб'ектаў гаспадарання і перспектывы іх развіцця ў складзе холдынга.

Прэм'ер-міністру таксама далажылі аб развіцці Барысаўскага раёна. Кіраўніцтва рэгіёна ўзняло пытанне аб мадэрнізацыі завода "Аўтагідраўзмацняльнік" - магчыма, за кошт крэдытаў Кітайскай Народнай Рэспублікі. Праект трэба разгледзець у сціслыя тэрміны, паколькі зацягванне можа прывесці да пагаршэння пазіцый прадпрыемства на расійскім рынку, лічыць Уладзімір Мірановіч. Кіраўнік урада падтрымаў гэту прапанову.

Андрэй Кабякоў наведвае сёння з рабочай паездкай Барысаўскі раён Мінскай вобласці. У праграме візіту - наведванне Барысаўскага хрустальнага завода імя Ф.Э.Дзяржынскага, дзе размова пойдзе аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі і пашыранай вытворчасці медыцынскага шкла і свінцовага хрусталю, а таксама аб перспектывах работы прадпрыемства. Кіраўніку ўрада даложаць аб эфектыўнасці рэалізацыі інвестпраекта па рэканструкцыі прамысловай вытворчасці завода буйнапанэльнага домабудавання ААТ "Барысаўжылбуд" з будаўніцтвам міні-ЦЭЦ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі