Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2016, 19:57

Венгерскі ОТП Банк зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Венгерскі ОТП Банк зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з генеральным дырэктарам ОТП Банка Шандарам Чані, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Венгрыяй, а таксама магчымасці партнёрства з ОТП Банкам. На думку Андрэя Кабякова, Беларусь і Венгрыя маюць патэнцыял для павелічэння тавараабароту. "Мы лічым, што можам істотна дабавіць у гандлёва-эканамічных адносінах", - заявіў прэм'ер-міністр.

Кіраўнік урада прапанаваў абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва з ОТП Банкам. "Гатовы перайсці да разгляду пытанняў, якія вас цікавяць", - сказаў ён.

У сваю чаргу Шандар Чані выказаў удзячнасць прэм'ер-міністру і ўраду Беларусі за магчымасць абмеркавання актуальных пытанняў партнёрства. "Мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве", - адзначыў ён.

Група ОТП (OTP Group) - адзін з буйных фінансавых інстытутаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яе міжнародная дзейнасць ахоплівае напрамкі ў сферах фінансавага, страхавога, інвестыцыйнага і банкаўскага бізнесу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі