Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 жніўня 2018, 13:16

Валавы збор зялёнай масы кукурузы ў 2018 годзе чакаецца на 2 млн т большы

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валавы збор зялёнай масы кукурузы ў 2018 годзе чакаецца на 2 млн т большы за мінулагодні, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Ядлоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Валавы збор зялёнай масы кукурузы ў гэтым годзе прагназуецца не меншы за 23 млн т, што на 2 млн т больш, чым у мінулым годзе. Гэта дасць нам прыбаўку 0,5 млн т кармавых адзінак. Такім чынам за кошт кукурузы мы будзем часткова кампенсаваць недабор травяных кармоў і збожжа", - сказаў Васіль Ядлоўскі.

Патрэбнасці жывёлагадоўлі ў кармах будуць забяспечаны поўнасцю. "Акрамя нарыхтоўкі кармоў цяпер мы паралельна сеем пажніўныя і паўкосныя культуры. У жніўні пачнём сеяць азімы рапс, азімую свірэпіцу, азімыя на зялёны корм. Рыхтуемся і да асенняй сяўбы", - адзначыў прадстаўнік Мінсельгасхарча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі