Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Устаноўлены гранічныя значэнні выручкі для малога бізнесу за 2017 год для аказання дзяржпадтрымкі

Эканоміка 01.03.2018 | 18:24
Фота з архіва
Фота з архіва

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены гранічныя значэнні выручкі для малога бізнесу за 2017 год для аказання дзяржпадтрымкі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лютага 2018 года нумар 164, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Дзяржаўная фінансавая падтрымка ў 2018 годзе можа быць аказана суб'ектам малога прадпрымальніцтва, аб'ём выручкі якіх ад рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) без уліку падатку на дабаўленую вартасць за 2017 год не перавысіў наступных значэнняў: для індывідуальных прадпрымальнікаў - Br356 тыс., для мікраарганізацый - Br2607 тыс., для малых арганізацый - Br9836 тыс.

Дакумент прыняты на падставе палажэння аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб'ектам малога прадпрымальніцтва і суб'ектам інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за кошт сродкаў, прадугледжаных у праграмах дзяржпадтрымкі МСП.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2018 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.