Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2016, 18:43

Ураджайнасць у 2016 годзе ў Беларусі вышэйшая, чым летась

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ураджайнасць збожжавых у 2016 годзе ў Беларусі вышэйшая, чым летась. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

Беларускія аграрыі перасягнулі ўжо мільённы рубеж ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Намеснік міністра сельскай гаспадаркі звярнуў увагу, што вал і ўраджайнасць збожжавых у гэтым годзе крыху вышэйшая. "Істотна дабавілі ва ўраджайнасці сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Гомельскай вобласці - яны атрымліваюць на 5 ц больш збожжа з кожнага гектара", - сказаў ён.

Згодна з аператыўнымі данымі Мінсельгасхарча, у цэлым па краіне ўраджайнасць збожжа дасягае 33,5 ц з гектара і перасягае мінулагодні паказчык на 3,4 ц.

Уладзімір Гракун адзначыў, што ўмовы для ўборкі збожжавых у Беларусі ў бягучым годзе з-за дажджоў крыху горшыя, чым у мінулым. Да таго ж у ліпені моцны вецер у асобных рэгіёнах краіны прывёў да палегласці збожжавых. Намеснік міністра падкрэсліў, што аграрыі адпрацавалі тэхналогію ўборкі на такіх палях. "Сёння настройваем усіх на тэмпы і якасць уборкі, каб убраць тое, што ў нас ёсць на палях, без страт", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі