Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 кастрычніка 2017, 17:03

Ураджайнасць агародніны ў Беларусі на 12 працэнтаў вышэйшая за мінулагоднюю

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ураджайнасць агародніны ў Беларусі на 12 працэнтаў вышэйшая за мінулагоднюю, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У сельскагаспадарчых арганізацыях краіны прадаўжаецца масавая ўборка агародніны адкрытага грунту, якая размешчана на плошчы 5,7 тыс. га. Фактычна ўбрана 67 працэнтаў плошчаў, якія падлягаюць уборцы, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці - 67 працэнтаў, у Віцебскай - 40 працэнтаў, Гомельскай - 77 працэнтаў, Гродзенскай - 58 працэнтаў, Мінскай - 43 працэнты і Магілёўскай вобласці - 80 працэнтаў плошчаў.

Сабрана 76,9 тыс. т агародніны пры ўраджайнасці 320 ц/га (+33 ц/га да адпаведнага перыяду 2016 года). У Брэсцкай вобласці сабрана 6,3 тыс. т агародніны адкрытага грунту пры ўраджайнасці 214 ц/га, Віцебскай - 6,9 тыс. т (424 ц/га), Гомельскай - 32,3 тыс. т (322 ц/га), Гродзенскай - 10,1 тыс. т (362 ц/га), Мінскай - 8,8 тыс. т (345 ц/га) і Магілёўскай вобласці - 12,5 тыс. т пры ўраджайнасці 280 ц/га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі