Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 студзеня 2018, 16:08

Урад зацвердзіў парадак распрацоўкі тэхрэгламентаў Беларусі

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў парадак распрацоўкі тэхнічных рэгламентаў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 10 студзеня 2018 года нумар 16, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дакументам зацверджаны парадак распрацоўкі, зацвярджэння, дзяржрэгістрацыі, праверкі, перагляду, змянення, адмены, прымянення, афіцыйнага распаўсюджвання (прадастаўлення) тэхрэгламентаў Беларусі, а таксама размяшчэння іх праектаў, паведамленняў аб іх распрацоўцы і завяршэнні разгляду ў інтэрнэце.

Згодна з дакументам, распрацоўка тэхрэгламентаў вядзецца Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, Нацыянальным банкам у межах прадастаўленых ім паўнамоцтваў пры ўмове, што адпаведны орган дзяржкіравання, Нацбанк вызначаны ў якасці адказнага выканаўцы (распрацоўшчыка).

Афіцыйнае распаўсюджванне (прадастаўленне) тэхнічных рэгламентаў ажыццяўляюць Дзяржстандарт, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі і Нацыянальны інстытут па стандартызацыі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі