Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2016, 09:09

Урад вызначыў праекты па адпрацоўцы найноўшых тэхналогій для АПК у 2016 годзе

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў Беларусі пастановай нумар 502 ад 28 чэрвеня 2016 года вызначыў праекты па адпрацоўцы найноўшых тэхналогій і абсталявання для аграпрамысловага комплексу ў бягучым годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Урад зацвердзіў пералік праектаў па стварэнні ў бягучым годзе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пілотных інавацыйных аб'ектаў па адпрацоўцы найноўшых перспектыўных тэхналогій, машын і абсталявання для аграпрамысловага комплексу, а таксама зацвердзіў аб'ёмы фінансавання такіх работ, - растлумачылі ў прэс-службе. - На рэалізацыю зацверджаных праектаў у бягучым годзе будзе накіравана Br89 млрд".

Гэтыя праекты будуць рэалізоўвацца як частка Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу на 2016-2020 гады за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на яе фінансаванне.

Усяго ў пераліку шэсць праектаў, у тым ліку па будаўніцтве свінагадоўчага комплексу, рэпрадуктара першага парадку на 1 тыс. асноўных свінаматак у вёсцы Расошнае Смалявіцкага раёна. Таксама размова ідзе аб будаўніцтве комплексу для мікракланальнага размнажэння і дыягностыкі фітаінфекцыі бульбы ў пасёлку Самахвалавічы Мінскага раёна, а таксама стварэнні навукова-эксперыментальнай вытворчасці сухіх малочных прадуктаў і інгрэдыентаў на базе Інстытута мяса-малочнай прамысловасці ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі