Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 сакавіка 2019, 10:49

Урад вызначыў памер субсідый нарыхтоўшчыкам сельгаспрадукцыі

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў памер субсідый нарыхтоўшчыкам сельгаспрадукцыі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 18 сакавіка 2019 года нумар 168 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам зацверджаны пералік нарыхтоўшчыкаў, якім у 2019-2020 гадах прадастаўляюцца субсідыі. Яны прызначаны на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, прадастаўленымі банкамі для разлікаў за сельгаспрадукцыю, якая пастаўляецца для рэспубліканскіх дзяржпатрэб. У пералік нарыхтоўшчыкаў увайшлі 108 арганізацый.

Субсідыі па крэдытах, атрыманых для разлікаў за рапс для рэспубліканскіх дзяржпатрэб, складуць 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацбанка, для разлікаў за зерне кукурузы для вытворчасці крухмалу, піваварны ячмень - 75 працэнтаў стаўкі рэфінансавання, для разлікаў за іншую прадукцыю раслінаводства для дзяржпатрэб - 100 працэнтаў стаўкі рэфінансавання. Памер субсідыі па крэдытах для закупкі спажыўкааперацыяй бульбы, збожжа, садавіны і ягад, агародніны і грыбоў, бярозавага соку - 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання.

Памеры субсідый устаноўлены па крэдытах для разлікаў за прадукцыю ўраджаю 2019 года.

Аблвыканкамы разам з банкамі будуць вызначаць крэдытаздольных нарыхтоўшчыкаў, каб пры неабходнасці карэкціраваць пералік арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі