Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лютага 2018, 12:37

Урад ставіць перад МАРГ задачу распрацаваць у 2018 годзе Праграму развіцця канкурэнцыі

14 лютага, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў 2018 годзе павінна распрацаваць праект Праграмы развіцця канкурэнцыі. Аб гэтым паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі на падагульняючай калегіі МАРГ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ключавая задача МАРГ на гэты год - распрацоўка Праграмы развіцця канкурэнцыі на сярэднетэрміновую перспектыву. Яна павінна ўлічваць сучасныя рэаліі эканамічнага развіцця і прадугледжваць дзейсныя крокі па развіцці канкурэнцыі", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі. Паводле яго слоў, у рабоце над праграмай неабходна ўлічваць як міжнародны вопыт, так і не забываць аб патэнцыяле айчынных навуковых колаў.

Васіль Мацюшэўскі расказаў, што ўрад даручыў МАРГ забяспечыць правядзенне аб'ектыўнага аналізу заканадаўства рэспублікі ў сферы канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання, выявіць нормы, якія абмяжоўваюць канкурэнцыю, вызначыць індыкатары рэгулявання асобных таварных рынкаў рэспублікі.

"Павінны быць выпрацаваны дарожныя карты па развіцці канкурэнцыі для кожнай канкрэтнай галіны. Гэта адзін з этапаў рэалізацыі мэт Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2020 года, якая прадугледжвае стварэнне ўмоў для павышэння якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, інвестыцый і навацый", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі