Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 снежня 2017, 10:10

Урад прадаставіць МБРР гарантыі ў пагашэнні пазыкі для Банка развіцця

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі прадаставіць Міжнароднаму банку рэканструкцыі і развіцця гарантыю ў пагашэнні знешняй пазыкі, што выдаецца ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" у суме $60 млн. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2017 года нумар 957, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Сродкі пойдуць на фінансаванне праекта "Пашырэнне доступу да фінансавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь".

Таксама ўрад гарантуе выплату працэнтаў і іншых плацяжоў у адпаведнасці з умовамі гарантаванай пазыкі.

Гэта пастанова прынята ў адпаведнасці з указамі ад 18 красавіка 2006 года нумар 252 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб знешніх дзяржаўных пазыках і знешніх пазыках, прыцягнутых пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь" і ад 24 жніўня 2017 года нумар 300 "Аб прыцягненні знешняй пазыкі і праекце міжнароднага дагавора".

Персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне сродкаў гарантаванай пазыкі і своечасовае забеспячэнне выканання абавязацельстваў па ёй ускладзена на старшыню праўлення Банка развіцця.

Дакумент уступае ў сілу з дня яго прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі