Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лістапада 2019, 13:06

Урад патрабуе прадметна разабрацца ў сітуацыі на прадпрыемствах з нізкай зарплатай

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі не будзе зрухаў па вырашэнні праблем на прадпрыемствах з нізкай зарплатай, урад унясе кіраўніку дзяржавы прапановы аб вызваленні ад займаемых пасад адказных асоб. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Савета Міністраў па выніках работы эканомікі ў студзені-верасні 2019 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, з прадпрыемствамі, дзе зарплата была ніжэйшая за Br400, практычна ўжо разабраліся. У краіне засталося 9 арганізацый, якія не вырашылі гэту праблему, і ва ўрадзе ведаюць, як будзе выпраўляцца сітуацыя. Наступны этап - разабрацца з прадпрыемствамі, дзе сярэдняя зарплата ніжэйшая за Br500.

"Ліміт на ўгаворы прадметна разабрацца з кожнай такой арганізацыяй ужо вычарпаны, таму сённяшняя размова на гэту тэму - апошняе папярэджанне. Мы дамовіліся, што, калі не будзе зрухаў, урад па выніках года ўнясе кіраўніку дзяржавы прапановы аб вызваленні ад займаемых пасад адказных асоб", - сказаў Сяргей Румас.

Яшчэ адно пытанне, якое патрабуе вырашэння, - устараненне раней накопленага разрыву паміж тэмпамі росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы. "Пастаўлена персанальная задача прадстаўнікам дзяржавы ў гаспадарчых таварыствах. Ёсць дадатная дынаміка ў гэтым пытанні, але на сёння яна відавочна недастатковая. Недапрацоўваюць як органы ўладальніцкага нагляду, так і каардынатар у асобе Дзяржкаммаёмасці", - лічыць кіраўнік урада.

"Хачу яшчэ раз усім нагадаць, што ад гэтай задачы ўрад не адыдзе. Гэта толькі першы крок у вырашэнні ключавой праблемы нашай эканомікі - крытычна нізкай прадукцыйнасці працы, у першую чаргу ў дзяржаўным сектары", - рэзюмаваў Сяргей Румас.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі