Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 снежня 2017, 20:00

Урад пашырыў спіс важных для інавацыйнага развіцця Беларусі новых вытворчасцей

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад дапоўніў пералік праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 снежня 2017 года нумар 977, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з пастановай, сярод уключаных дадатковых праектаў - будаўніцтва інавацыйнага комплексу для падрыхтоўкі насення сельгаскультур аб'ёмам 10 тыс. т/год (2017-2023 гады) і будаўніцтва інавацыйнага малочнатаварнага комплексу на 1 тыс. дойных кароў (2017-2025 гады). Абодва праекты будуць рэалізаваны на прадпрыемстве "Вусце" НАН Беларусі ў Аршанскім раёне.

Важнымі для інавацыйнага развіцця вытворчасцямі названы распрацоўка тэхналогій, стварэнне і арганізацыя вытворчасці абсталявання для магнітна-абразіўнай апрацоўкі паверхні вярчэння і складанай формы дэталей машын і прыбораў, стварэнне сучаснай аўтаматызаванай вытворчасці вузлоў рулявога кіравання для камплектацыі аўтамабільнай тэхнікі, арганізацыя вытворчасці гатовых вырабаў з тэкстыльных матэрыялаў, насычаных полівінілхларыднымі кампазіцыямі, развіццё вытворчасці суцэльнавязаных трыкатажных вырабаў, асваенне серыйнай вытворчасці новых відаў аптычнай прадукцыі.

Дакументам устаноўлена неабходнасць карэкціроўкі дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Прапановы аб неабходных змяненнях і дапаўненнях павінны быць унесены ў Савет Міністраў да 1 лютага 2018 года.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі