Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2016, 13:40

Урад Беларусі разлічвае на рост ВУП на 1,7 працэнта ў 2017 годзе

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі разлічвае, што паказчык валавога ўнутранага прадукту ў 2017 годзе павялічыцца на 1,7 працэнта ў параўнанні з 2016 годам. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў па выніках даклада Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2016 года, праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца галоўнага інтэгральнага паказчыка, валавога ўнутранага прадукту, на наступны год плануецца ўзровень тэмпу росту каля 101,7 працэнта. Акрамя таго, прадугледжваецца, што інфляцыя ў наступным годзе не павінна перавысіць 9 працэнтаў", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр растлумачыў, што пры гэтым у праекце рэспубліканскага бюджэту на будучы год рост ВУП прадугледжваецца на ўзроўні 0,2 працэнта, таму што дакумент разлічваўся па кансерватыўным сцэнарыі ($35 за бараль нафты, курс долара - 75 расійскіх рублёў, невысокія цэны на калійныя ўгнаенні, слабы рост расійскай эканомікі). "Што датычыцца прагнозных паказчыкаў з пункту гледжання развіцця эканомікі, мы ўсё ж такі разлічваем на базавы сцэнарый ($45 за бараль нафты, курс долара - не больш за 70 расійскіх рублёў, дадатны рост эканомікі ў Расіі)", - растлумачыў ён.

Андрэй Кабякоў таксама расказаў, што, як плануецца, рэальная заработная плата ў 2017 годзе павялічыцца на 1,5 працэнта, стаўка па крэдытах на канец будучага года складзе амаль 17-18 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі