Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 чэрвеня 2017, 19:59

Урад Беларусі разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з МФК

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з Міжнароднай фінансавай карпарацыяй (МФК) у галіне фінансавых рынкаў і рэальнага сектара эканомікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Міністраў па выніках сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага з прадстаўнікамі МФК.

Першы віцэ-прэм'ер падзякаваў Міжнароднай фінансавай карпарацыі за ўклад у паляпшэнне дзелавога асяроддзя, развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі, а таксама выказаў надзею на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне фінансавых рынкаў і рэальнага сектара эканомікі.

На сустрэчы абмеркаваны пытанні рэалізацыі бягучых інвестыцыйных і кансультацыйных праектаў МФК у Беларусі і прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння на маючы адбыцца сярэднетэрміновы перыяд.

У перагаворах прынялі ўдзел дырэктар МФК па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Томаш Тэльма, новы рэгіянальны менеджар МФК па Украіне і Беларусі Джэйсан Пелмар і кіраўнік прадстаўніцтва МФК у Беларусі Вольга Шчарбіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі