Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 ліпеня 2017, 18:06

Урад правядзе выязное пасяджэнне па пытаннях развіцця Барысаўскага раёна

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў па пытаннях развіцця Барысаўскага раёна Мінскай вобласці пройдзе 25 ліпеня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіслаў Сычэвіч.

Паводле яго слоў, будуць дэталёва разгледжаны ўсе аспекты сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Перад пачаткам пасяджэння ўдзельнікі мерапрыемства наведаюць шэраг прамысловых прадпрыемстваў Барысава.

У час пасяджэння Прэзідыума Саўміна асаблівая ўвага будзе ўдзелена павышэнню канкурэнтаздольнасці раёна, развіццю малога і сярэдняга бізнесу, стварэнню новых рабочых месц. Дэталёва будуць разгледжаны вынікі прынятых мер па павышэнні канкурэнтаздольнасці падведамных арганізацый Барысаўскага раёна і перспектывы іх развіцця ў 2017-2020 гадах. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена перспектывам будаўніцтва жылля і нарошчванню аб'ёмаў будаўніча-мантажных работ. Таксама будзе дадзена ацэнка развіццю арганізацый АПК Барысаўскага раёна.

Усе выпрацаваныя ў час выязнога пасяджэння прапановы будуць мець сістэмны характар і лягуць у аснову праекта комплекснага плана першачарговых мер па развіцці Барысаўскага раёна, растлумачыў Уладзіслаў Сычэвіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі