Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 мая 2018, 11:06

Уклады насельніцтва ў беларускіх рублях у I квартале выраслі, у валюце практычна не змяніліся

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уклады насельніцтва ў беларускіх рублях у I квартале 2018 года выраслі, у валюце практычна не змяніліся. Такія даныя прыводзяцца ў дакладзе начальніка галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзмітрыя Мурына, зробленым на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка, паведамляе БЕЛТА.

На фоне павелічэння банкамі даходнасці па новапрыцягнутых укладах тэрміновыя рублёвыя дэпазіты насельніцтва ў I квартале 2018 года павялічыліся на 6,7 працэнта.

У структуры дэпазітаў фізічных асоб у нацыянальнай валюце прадоўжылася тэндэнцыя росту долі безадзыўных укладаў, удзельная вага якіх павялічылася ў сакавіку 2018 года да 56,6 працэнта. Сярод іх галоўным чынам растуць доўгатэрміновыя ўклады, доля якіх у агульным аб'ёме безадзыўных дэпазітаў насельніцтва ў беларускіх рублях перавысіла на 1 красавіка 2018 года 70 працэнтаў.

Па валютных зберажэннях у Нацбанку адзначаюць, што аб'ём прыцягнутых банкамі валютных сродкаў у насельніцтва за I квартал практычна не змяніўся і склаў каля $8,4 млрд. У той жа час у іх структуры расце доля пераводных дэпазітаў, адлюстроўваючы жаданне насельніцтва мець больш ліквідныя актывы на фоне зніжэння працэнтных ставак па ўкладах у замежнай валюце. Так, тэрміновыя валютныя дэпазіты насельніцтва за I квартал знізіліся амаль на $160 млн. Пры гэтым пераводныя дэпазіты выраслі на $112 млн, аблігацыі банкаў - на $28 млн і дэпазіты каштоўных металаў - на $15 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі