Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2018, 09:11

Удакладнены шэраг пытанняў па электронных дакументах для дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб і ІП

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў нумар 149 ад 23 лютага 2018 года ўдакладнены некаторыя пытанні прадстаўлення электронных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Дакументам уносяцца змяненні і дапаўненні ў шэраг пастаноў урада. У прыватнасці, змяненні закранулі інструкцыі, зацверджаныя пастановай нумар 1164 "Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь" ад 31 жніўня 2011 года.

Інструкцыя аб парадку прадстаўлення электронных дакументаў і іх разгляду рэгіструючым органам дапоўнена пунктам аб тым, што пры спыненні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка электронныя дакументы ў рэгіструючы орган могуць быць прадстаўлены не толькі самім ІП, але і асобай, упаўнаважанай у адпаведнасці з натарыяльнай даверанасцю дзейнічаць ад яго імя.

Удакладнены фармулёўкі асобных палажэнняў інструкцыі аб парадку размяшчэння і апублікавання звестак аб знаходжанні юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка) у працэсе ліквідацыі (спынення дзейнасці).

Унесены змяненні ў натарыяльныя тарыфы за ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў і аказанне паслуг прававога і тэхнічнага характару натарыусамі, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў нумар 1145 ад 27 снежня 2013 года. Цяпер прадстаўленне электронных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі аднесена да натарыяльных дзеянняў (раней - паслугі прававога і тэхнічнага характару).

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з абзацам 12 падпункта 9.2 пункта 9 дэкрэта нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" ад 23 лістапада 2017 года.

Пастанова ўступіла ў сілу 26 лютага 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі