16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удакладненне спісаў плацельшчыкаў збору на фінансаванне дзяржрасходаў за 2015 год павінна быць завершана да 1 красавіка, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Работа цяпер вядзецца", - сказаў Уладзімір Муквіч. Таксама ён паведаміў, што над прапановамі па змяненні дэкрэта нумар 3 працуюць Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і МПЗ.
"На падставе гэтых змяненняў і будзе скарочана колькасць плацельшчыкаў і прыняты меры, якія рэгулююць парадак выплаты гэтага збору. Цяпер гаварыць аб тым, на каго будзе ўскладзена яго адміністраванне, не варта. Але пры гэтым трэба адзначыць, што падатковыя органы гатовы прадаўжаць выконваць свае функцыі па адміністраванні гэтага збору", - адзначыў намеснік міністра.
Дэкрэт нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" прыняты 2 красавіка 2015 года. Асноўнай мэтай дэкрэта з'яўляецца стымуляванне працаздольнага насельніцтва да працы і папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства.-0-