Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 сакавіка 2018, 16:31

У МПЗ расказалі, якія паслабленні чакаюць бізнес пасля карэкціроўкі Падатковага кодэкса

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая ў час пасяджэння Савета па развіцці прадпрымальніцтва расказала, якія паслабленні чакаюць бізнес пасля карэкціроўкі Падатковага кодэкса. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце савета, паведамляе БЕЛТА.

"Намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая адзначыла, што падатковыя органы гатовы ісці насустрач бізнесу і мяняць свае падыходы ў рабоце. У прыватнасці, чакаюцца паслабленні для бізнесу ў частцы блакіравання банкаўскіх рахункаў кампаній пры наяўнасці запазычанасці па падатках, прапрацоўваецца пытанне аб новым парадку налічэння пені за нясвоечасовае выкананне падатковых абавязацельстваў", - гаворыцца ў паведамленні савета.

Інфармацыю аб ходзе работы па комплекснай карэкціроўцы Падатковага кодэкса прадставіў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко. Ён праінфармаваў членаў савета, што міністэрства максімальна адкрыта для прапаноў - уносіць іх могуць не толькі члены рабочай групы, але і любы жадаючы праз сайт Мінфіна. "Цяпер асноўная работа ідзе над спрашчэннем падатковага адміністравання для бізнесу, і толькі пасля завяршэння гэтай работы ў сярэднетэрміновай перспектыве можна будзе пачаць сістэмныя змяненні ў падатковай сістэме", - удакладніў ён.

Член савета, дырэктар і сустаршыня праўлення Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя М.С.Куняўскага (БСПН) Жанна Тарасевіч падкрэсліла, што ўдасканаленне падаткаабкладання - гэта не толькі зніжэнне ўзроўню падатковых ставак, істотнае зніжэнне затрат бізнес можа атрымаць якраз за кошт спрашчэння падатковага адміністравання. Яна акрэсліла некалькі спрэчных пытанняў, па якіх членам савета трэба сфарміраваць сваю пазіцыю. У іх ліку: адлюстраванне выручкі для падаткаабкладання па факце аплаты або адгрузкі; азначэнне паняцця ўзаемазалежных асоб пры трансфертным цэнаўтварэнні; парадак адлюстравання ва ўліку курсавых розніц; стаўкі падатку не нерухомую маёмасць і на зямлю; нарміраванне затрат, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні; удакладненне крытэрыяў прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання.

Старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын звярнуў асаблівую ўвагу на значнасць работы па карэкціроўцы Падатковага кодэкса. "Менавіта члены савета павінны з дапамогай профільных спецыялістаў сваіх кампаній фармуляваць прапановы для ўнясення на абмеркаванне ў рабочую групу", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі