Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Кітаі прэзентуюць новыя ўмовы работы ў парку "Вялікі камень"

Эканоміка 17.07.2017 | 15:27
Фота з архіва
Фота з архіва

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітаі праходзяць прэзентацыі новых умоў работы ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі, паведамляе БЕЛТА.

Дэлегацыя на чале з намеснікам міністра эканомікі Беларусі Паўлам Уцюпіным праводзіць у Кітаі двухдзённы семінар - прэзентацыю новых умоў інвесціравання і вядзення бізнесу ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". У складзе беларускай дэлегацыі кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка Аляксандр Ярашэнка, эксперты Мінэканомікі, МПЗ, ДМК, БелГПП, Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка. Большасць з членаў дэлегацыі - непасрэдныя распрацоўшчыкі ўказа нумар 166 аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

"Мэта мерапрыемстваў заключаецца ў тым, каб праінфармаваць дзелавыя і афіцыйныя колы Кітая аб новаўвядзеннях указа нумар 166, ільготах, прэферэнцыях і ўмовах дзейнасці. Трэба будзе растлумачыць усе пытанні, якія цікавяць патэнцыяльных інвестараў", - гаворыцца ў паведамленні.

Семінар-прэзентацыя адбыўся сёння ў Пекіне на пляцоўцы Міністэрства камерцыі КНР. У ім удзельнічалі больш за 50 кампаній, зацікаўленых у інвесціраванні на тэрыторыі "Вялікага каменя".

Напярэдадні, 16 ліпеня, на сустрэчы з буйнымі кітайскімі кампаніямі абмяркоўвалася развіццё індустрыяльнага парка. У ходзе наведвання вытворчасці кампаніі CITIC Kaicheng у горадзе Таншань, якая спецыялізуецца на выпуску прамысловых робатаў, дасягнута дамоўленасць аб стварэнні аналагічнай вытворчасці ў "Вялікім камені". Да канца года будзе праведзена неабходная падрыхтоўка праекта. Мінэканомікі і Мінкамерцыі, адміністрацыя парка акажуць кампаніі неабходнае садзейнічанне ў мэтах рэгістрацыі рэзідэнта да канца бягучага года.

18 ліпеня семінар запланаваны на пляцоўцы мясцовага ўрада ў горадзе Гуанчжоу - сталіцы правінцыі Гуандун. Яна размешчана на поўдні кантынентальнага Кітая і з'яўляецца стабільным лідарам па ВУП сярод яго правінцый.

Мінэканомікі Беларусі і Мінкамерцыі КНР узначальваюць міжурадавы каардынацыйны савет Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Гэты савет з'яўляецца вышэйшым органам кіравання паркам. Згодна з указам ад 12 мая 2017 года нумар 166, дзяржорганы, выканкамы і арганізацыі, падпарадкаваныя Саўміну, абавязаны забяспечваць рэалізацыю рашэнняў міжурадавага савета парка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дапамогі на дзяцей павышаюцца з 1 жніўня Дапамогі пераглядаюць двойчы ў год: з 1 лютага і з 1 жніўня. Іх памер залежыць ад сярэднямесячнай зарплаты за II квартал 2017 года (паводле даных Белстата - Br796,8).