Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лістапада 2019, 17:56

У кастрычніку больш за ўсё падаражэлі агуркі і памідоры, патаннела - морква

11 лістапада, Мінск /Карр. БЕЛТА/. Больш за ўсё ў кастрычніку ў Беларусі падаражэлі агуркі і памідоры, патаннела - морква, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Свежыя агуркі сталі даражэйшыя на 75,21 працэнта, свежыя памідоры - на 54,78 працэнта. У цэлым агародніна паднялася ў цане на 26 працэнтаў. Падаражэнне закранула бананы (плюс 9,63 працэнта), грэчку (7,8 працэнта), цытрусавыя (4,44 працэнта). Пры гэтым знізілася цана морквы (на 11,23 працэнта), буракоў (на 4,71 працэнта) і вінаграду (на 3,67 працэнта).

Мяса і мясапрадукты нязначна падаражэлі - на 0,25 працэнта, знізілася цана рыбы і рыбапрадуктаў на 0,48 працэнта.

Абеды ў сталовай сталі даражэйшыя на 0,42 працэнта, у рэстаране і кафэ - на 0,26 працэнта. Пры гэтым за фастфуд трэба заплаціць на 1,58 працэнта больш.

Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшыя на 0,27 працэнта, алкагольныя напіткі - на 0,26 працэнта.

Нехарчовыя тавары падаражэлі ў цэлым 0,26 працэнта. Адзенне паднялося ў цане на 0,7 працэнта, мэбля - на 0,87 працэнта, электратавары - на 0,32 працэнта, медыкаменты - на 0,06 працэнта. Абутак стаў таннейшы на 1,04 працэнта.

Паслугі падаражэлі на 0,07 працэнта. Найбольшы прырост паказалі паслугі па ацяпленні - плюс 4,73 працэнта. Прыкметна патаннелі паслугі пасажырскага транспарту міжнародных зносін - на 8,09 працэнта, чыгуначнага - на 5,54 працэнта.

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку склала 0,5 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі