Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 студзеня 2017, 12:48

У індустрыяльным парку "Вялікі камень" завершана будаўніцтва інфраструктуры стартавай зоны

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" завершана будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры стартавай зоны, паведаміў сёння першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Кірыл Карацееў у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Асноўнае, на чым сканцэнтравалася кіруючая кампанія ў 2016 годзе, - гэта стварэнне інжынерна-транспартнай інфраструктуры стартавай зоны парка, забеспячэнне яе гатоўнасці для пачатку будаўнічых работ першых рэзідэнтаў", - адзначыў Кірыл Карацееў.

Паводле яго слоў, ужо завершаны будаўнічыя работы па ўладкаванні дарог і інжынерных сетак у межах сямі вуліц стартавай зоны парка агульнай працягласцю 13 км. Гэта сучасныя чатырох- і шасціпалосныя аўтадарогі з устаноўленымі мачтамі знадворнага асвятлення, святлафорнымі аб'ектамі, веладарожкамі і тратуарамі. "Такім чынам, сфарміраваны каркас будучага індустрыяльнага горада", - канстатаваў ён.

Кірыл Карацееў расказаў, што ўжо ўведзены ў эксплуатацыю сеткі газазабеспячэння, электразабеспячэння, гаспадарча-бытавога водазабеспячэння, водазаборныя помпавыя станцыі 1-га і 2-га пад'ёму - на пляцоўцы ўжо ёсць газ, электрычнасць, вада для мэт вытворчасці і будаўніцтва. Пачаты пусканаладачныя работы па пляцоўках ачышчальных збудаванняў дажджавых сцёкаў, а ў бліжэйшы час плануецца завяршыць увесь комплекс будаўнічых работ ачышчальных збудаванняў гаспадарча-бытавых сцёкаў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю інжынернай інфраструктуры сінхранізавана з будаўніцтвам аб'ектаў рэзідэнтаў, па меры гатоўнасці якіх запускаюцца адпаведныя інфраструктурныя збудаванні. Усё адпавядае раней намечанаму плану, пры гэтым будаўніцтва інфраструктуры праведзена ў сціслыя тэрміны - у 2 разы хутчэй за нарматыўныя.

"Для разумення маштабнасці ўжо цяпер створанай інжынернай інфраструктуры: па вытворчых магутнасцях яна адпавядае інжынерным сістэмам горада з колькасцю 50 тыс. жыхароў і ў далейшым будзе нарошчвацца. Увесь комплекс створаных збудаванняў дасць магчымасць размяшчаць аб'екты інвестараў на плошчы 350 га - так званая стартавая зона тэрыторыі першачарговага асваення парка", - рэзюмаваў Кірыл Карацееў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі