Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 жніўня 2018, 14:55

У Гродзенскай вобласці практычна завершана ўборка збожжавых

13 жніўня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродзенскай вобласці практычна завершана ўборка збожжавых, паведамілі БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама.

Паводле даных на раніцу 13 жніўня, у рэгіёне ўбрана больш за 288 тыс. га збожжавых, што складае 97 працэнтаў ад усіх плошчаў. Цалкам завершана ўборачная ў Шчучынскім раёне. Літаральна па некалькі гектараў трэба ўбраць у Гродзенскім і Мастоўскім раёнах. Па 99 працэнтаў плошчаў убрана ў Ваўкавыскім, Воранаўскім, Зэльвенскім і Іўеўскім раёнах.

Валавы збор збожжа ў рэгіёне перавысіў 840 тыс. т. Найбольшы намалот у аграрыяў Гродзенскага (каля 132 тыс. т), Карэліцкага (больш за 82 тыс. т) і Шчучынскага (больш за 72 тыс. т) раёнаў.

Сярэдняя ўраджайнасць у рэгіёне складае 29,1 ц/га. Лідарамі па гэтым паказчыку выступаюць гаспадаркі Гродзенскага і Карэліцкага раёна, дзе на круг збіраюць па 45,6 ц і 45 ц адпаведна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі