Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 ліпеня 2018, 16:15

У ЕАЭС падрыхтаваны праект касмічнай міждзяржаўнай праграмы

19 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Еўразійскім эканамічным саюзе падрыхтаваны праект міждзяржаўнай праграмы "Інтэграваная сістэма дзяржаў - членаў ЕАЭС па вытворчасці і прадастаўленні касмічных і геаінфармацыйных паслуг на аснове нацыянальных крыніц даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (ДЗЗ)". Дакумент адобраны на пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта па прамысловасці Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК),паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Міждзяржаўная праграма дасць магчымасць выкарыстоўваць перавагі адзінай эканамічнай прасторы ЕАЭС, аб'яднаць прамысловыя, навукова-тэхнічныя і маркетынгавыя магчымасці краін саюза, прыцягнуць да ўдзелу краіны "пяцёркі", якія не валодаюць касмічнымі апаратамі, і ў выніку атрымаць значна большы агульны рэзультат, які будзе даступны ўсім удзельнікам праграмы", - адзначылі ў ЕЭК.

Яна будзе рэалізоўвацца паэтапна. На першым этапе чакаецца аб'яднанне рэсурсаў дзеючых і перспектыўных груповак спадарожнікаў, створаных і ствараемых па нацыянальных касмічных праграмах дзяржаў ЕАЭС. "Гэта дапаможа павялічыць плошчу пакрыцця наглядаемай тэрыторыі, павысіць характарыстыкі перыядычнасці агляду і аператыўнасці перадачы спажыўцам інфармацыі ДЗЗ, што значна павялічыць узровень канкурэнтаздольнасці аб'яднаных спадарожнікавых рэсурсаў на сусветным касмічным рынку", - растлумачылі ў прэс-службе.

Другі этап праграмы прадугледжвае стварэнне адзінага інфармацыйнага партала: банка даных па матэрыялах касмічнай здымкі аб'яднаных спадарожнікавых рэсурсаў краін ЕАЭС, мадэрнізацыю нацыянальных наземных комплексаў прыёму і апрацоўкі даных ДЗЗ з мэтай аб'яднання ў сетку прыёму інфармацыі з любых спадарожнікаў краін саюза і стварэнне адзінага праграмнага комплексу каардынацыі планавання здымкі. Рэалізацыя другога этапу пасадзейнічае істотнаму павышэнню якасці прадастаўляемых геаінфармацыйных паслуг карыстальнікам розных сектараў эканомікі дзяржаў - членаў ЕАЭС.

На завяршальным этапе будзе створана перспектыўная сумесная касмічная сістэма ДЗЗ дзяржаў інтэграцыйнага аб'яднання на базе касмічных апаратаў сярэдняга і высокага распазнавання, распрацоўка і вытворчасць якіх будзе ажыццяўляцца ў кааперацыі прадпрыемстваў краін саюза. Характарыстыкі перспектыўных касмічных апаратаў сумеснай вытворчасці будуць адпавядаць лепшым сусветным узорам касмічнай тэхнікі, а па некаторых параметрах - перасягаць замежныя аналагі", - заявілі ў ЕЭК.

Кансультатыўны камітэт адобрыў таксама праект канцэпцыі стварэння ўмоў для лічбавай трансфармацыі прамысловага супрацоўніцтва і лічбавай трансфармацыі прамысловасці дзяржаў - членаў ЕАЭС. Праект прадугледжвае распрацоўку Еўразійскай інфармацыйнай сістэмы прамысловасці як асноўнага інструменту гэтага працэсу ў ЕАЭС. Акрамя наднацыянальнага ўзроўню кампетэнцыі ў дакуменце прадугледжаны інструменты па каардынацыі нацыянальных лічбавых парадкаў дня і садзейнічанні лічбавізацыі прадпрыемстваў прамысловасці.

Паводле слоў дырэктара Дэпартамента прамысловай палітыкі ЕЭК Мікалая Кушнарова, стварэнне Еўразійскай інфармацыйнай сістэмы прамысловасці дапаможа вырашыць шэраг задач па развіцці прамысловай кааперацыі паміж краінамі ЕАЭС праз выкарыстанне такіх сэрвісаў, як пошук тавараў і паслуг, партнёраў, крыніц фінансавання, аналіз і ацэнка прамысловых комплексаў, стварэнне міжгаліновых балансаў і іншыя сэрвісы.

"Канцэпцыя лічбавай трансфармацыі прамысловасці стане арыенцірам для рэалізацыі не толькі нацыянальных лічбавых парадкаў дня ў прамысловасці дзяржаў-членаў, але і лічбавых парадкаў дня галін прамысловасці, прамысловых комплексаў і вытворчых прадпрыемстваў нашых краін. У выніку мы павінны запусціць канкрэтныя лічбавыя прамысловыя праекты - па стварэнні "разумных" фабрык, "разумных" гарадоў, "разумнага" транспарту і г.д.", - сказаў Мікалай Кушнароў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі