Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 сакавіка 2019, 20:27

У "Белнафтахіме" расказалі, як павышэнне ставак акцызаў паўплывае на цану аўтамабільнага паліва

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 20 сакавіка павялічваюцца аптовыя цэны на аўтамабільнае паліва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

"У сувязі з павелічэннем ставак акцызаў на аўтамабільнае паліва згодна з указам ад 15 сакавіка 2019 года нумар 102 "Аб устанаўленні ставак акцызаў на асобныя падакцызныя тавары" з 20 сакавіка павялічваюцца аптовыя цэны на аўтамабільнае паліва", - паведамілі ў канцэрне.

У "Белнафтахіме" таксама растлумачылі, што адносна рознічных цэн тактыка канцэрна застаецца ранейшай: плаўнае, пакрокавае змяненне з улікам цэнаўтваральных фактараў - кошту сыравіны, курса беларускага рубля і падаткаабкладання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі