Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 жніўня 2017, 09:56

У Беларусі збожжавыя ўбраны на палавіне плошчаў

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі ўбраны з 1 108,7 тыс. га, што складае 51,1 працэнта ад агульнай плошчы. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 11 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 3,979 млн т збожжа, з якіх больш за 1,014 млн т - аграрыямі Брэсцкай вобласці, 893,5 тыс. т - Мінскай. У Гомельскай і Гродзенскай абласцях намалочана 647,9 тыс. т і 695,7 тыс. т адпаведна, у Магілёўскай - 464,6 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 263,1 тыс. т.

Лідарам уборкі па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 81,8 працэнта плошчаў.

У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 35,9 ц збожжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі