Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 жніўня 2017, 10:15

У Беларусі збожжавыя ўбраны больш як на 80 працэнтах плошчаў

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі збожжавыя ўбраны больш як на 80 працэнтах плошчаў. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 18 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 6,274 млн т збожжа, з якіх 1205,8 тыс. т - аграрыямі Брэсцкай вобласці, 1546 тыс. т - Мінскай. У Гомельскай і Гродзенскай абласцях намалочана 896,8 тыс. т і 1143,1 тыс. т адпаведна, у Магілёўскай - 901,1 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 581,1 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1742,6 тыс. га, што складае 80,2 працэнта ад агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 98,2 працэнта плошчаў.

У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 36 ц збожжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі