Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 лістапада 2019, 16:19

У Беларусі завяршаецца ўборка кукурузы і цукровых буракоў

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршаецца ўборка кукурузы і цукровых буракоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"У Беларусі практычна завершана масавая ўборка збожжавых і зернебабовых культур (разам з кукурузай). Убрана 2,279 млн га (99,4 працэнта плошчаў, якія падпадаюць пад уборку), намалочана больш за 7,8 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 34,5 ц/га. Набліжаецца да завяршэння ўборка кукурузы на зерне. Паводле даных на 4 лістапада, убрана 174,5 тыс. га (92,7 працэнта плошчаў), намалочана больш за 1,3 млн т зерня кукурузы пры сярэдняй ураджайнасці 76,1 ц/га. На сілас і зялёны корм засталося ўбраць 1,1 працэнта плошчаў кукурузы", - сказалі ў Мінсельгасхарчы.

Дзяржзаказ па збожжы выкананы (811,5 тыс. т). Акрамя таго, паводле інфармацыі на 1 лістапада, для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб пастаўлена 57 тыс. т піваварнага ячменю (67 працэнтаў ад плана), 136 тыс. т алейнага семя рапсу (68 працэнтаў), а для вытворчасці крухмалу і крухмалапрадуктаў - 8 тыс. т зерня кукурузы (64 працэнты).

Беларускія аграрыі завяршаюць і ўборку цукровых буракоў: убрана 87,3 тыс. га (93,7 працэнта плошчаў). Накапана 4412 тыс. т караняплодаў пры сярэдняй ураджайнасці 503 ц/га (плюс 32 ц/га да ўзроўню 2018 года). Дзяржзаказ выкананы на 91,7 працэнта. "Пастаўка цукровых буракоў на цукровыя камбінаты прадаўжаецца і будзе выканана ў поўным аб'ёме. Па выніках уваходнага кантролю цукрыстасць караняплодаў дасягае 16,81 працэнта", - адзначылі ў міністэрстве.

Падыходзіць да заканчэння масавая ўборка плодаагародніннай прадукцыі. "Убрана 6,1 тыс. га агародніны (93,3 працэнта плошчаў), сабрана 175,3 тыс. т (114 працэнтаў да адпаведнага перыяду 2018 года). Завяршаецца ўборка капусты і караняплодаў позніх тэрмінаў выспявання. Сярэдняя ўраджайнасць агародніны (без уліку гарошку) на 42 ц/га вышэйшая за мінулагоднюю", - дадалі ў Мінсельгасхарчы.

Асаблівае значэнне аграрыі надаюць травяным кармам. Ужо нарыхтавана 8,578 млн т кармавых адзінак (102 працэнты да ўзроўню 2018 года). На адну ўмоўную галаву жывёлы закладзена 27,44 ц кармавых адзінак. Усяго ў краіне нарыхтавана 876 тыс. т сена, 11,321 млн т сенажу, 17,489 млн т сіласу. Зяблевая апрацоўка глебы праведзена на плошчы 925,9 тыс. га, работы прадаўжаюцца ва ўсіх абласцях краіны.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да 7 лістапада завяршыць уборку і большасць асенніх палявых работ. "Я вызначыў тэрміны: пасля святкавання 7 лістапада мы можам толькі араць пад зябліва", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі