Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 сакавіка 2018, 11:08

У Беларусі выраслі тарыфы на праезд у паяздах гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа

20 сакавіка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю прынята пастанова ад 21 снежня 2017 года нумар 61 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2016 года нумар 29", якая прадугледжвае ўстанаўленне новых тарыфаў на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў міністэрстве.

Так, тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях павялічаны да наміналу, зручнага для аплаты, - на 2-6 працэнтаў. Яны дзейнічаюць з 20 сакавіка. Таксама з сённяшняга дня выраслі тарыфы на праезд у паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа - на 24 працэнты.

Новыя тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных лініях бізнес-класа і міжрэгіянальных лініях пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка і павялічацца на 24 працэнты і 32 працэнты ў параўнанні з дзеючымі.

Як расказалі ў МАРГ, узровень пакрыцця насельніцтвам затрат на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам не перавышае 20 працэнтаў. Бюджэтнае субсідзіраванне на гэтыя паслугі не ажыццяўляецца. "Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынята ў мэтах паэтапнага павышэння ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам. Ад узроўню тарыфаў і ўзроўню акупнасці затрат непасрэдна залежыць магчымасць правядзення перавозчыкам неадкладных мерапрыемстваў па падтрыманні якасці і бяспекі перавозак, абнаўлення рухомага саставу і, такім чынам, павышэння якасці паслуг, што аказваюцца насельніцтву па перавозцы", - растлумачылі ў міністэрстве.

Тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання папярэдні раз павышаліся ў 2015 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі