Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 кастрычніка 2016, 13:46

У Беларусі ўдасканалены парадак закупкі тавараў і паслуг пры будаўніцтве

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдасканалены парадак закупкі тавараў і паслуг пры будаўніцтве. Прэзідэнт Беларусі 20 кастрычніка падпісаў указ нумар 380 "Аб закупках тавараў (работ, паслуг) пры будаўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі (НЦПІ).

Дакумент накіраваны на далейшае развіццё канкурэнцыі ў будаўніцтве, забеспячэнне зніжэння яго кошту і павышэння якасці.

Згодна з указам, закупкі работ, паслуг пры будаўніцтве (у тым ліку ўзвядзенні, рэканструкцыі, рамонце, рэстаўрацыі, добраўпарадкаванні, зносе аб'ектаў) ажыццяўляюцца шляхам правядзення падрадных таргоў альбо перагавораў.

Правядзенне падрадных таргоў з'яўляецца абавязковым пры заключэнні дагавораў аб будаўніцтве: жылых дамоў (пры кошце будаўніцтва 6 тыс. базавых велічынь і больш); аб'ектаў, што фінансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў, знешніх дзяржаўных пазык і знешніх пазык, прыцягнутых пад гарантыі ўрада, а таксама крэдытаў банкаў, прыцягнутых пад гарантыі ўрада, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама (пры кошце будаўніцтва 6 тыс. базавых велічынь і больш); аб'ектаў, што фінансуюцца за кошт сродкаў дзяржаўных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў, акцыі якіх знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці (пры кошце будаўніцтва 100 тыс. базавых велічынь і больш).

Акрамя таго, пры будаўніцтве вышэйназваных аб'ектаў абавязкова правядзенне падрадных таргоў, таргоў альбо біржавых таргоў у выпадку размяшчэння неабходных для будаўніцтва заказаў на распрацоўку перадпраектнай дакументацыі, выкананне праектных і разведвальных работ, закупку тавараў, калі кошт кожнага іх віду складае 3 тыс. базавых велічынь і больш, аказанне інжынерных паслуг, выкананне асобных відаў будаўнічых, мантажных, спецыяльных і іншых работ, калі кошт кожнага іх віду складае 3 тыс. базавых велічынь і больш.

Указам вызначаны выпадкі, калі без правядзення працэдур закупак прадастаўляецца права вызначаць генеральную падрадную арганізацыю, генеральную праектную арганізацыю, субпадрадныя праектныя, будаўнічыя і іншыя арганізацыі.

Да ўдзелу ў працэдурах закупкі тавараў пры будаўніцтве не дапускаюцца суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці, уключаныя ў рэестр камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з павышанай рызыкай учынення правапарушэнняў у эканамічнай сферы.

Савету Міністраў прадастаўлена права ўстанаўліваць прэферэнцыйную папраўку, што прымяняецца пры правядзенні працэдур закупак тавараў пры будаўніцтве, вызначаць яе памер і ўмовы прымянення. Устанаўленне парадку арганізацыі і правядзення працэдур закупак, растлумачэнне пытанняў прымянення ўказа нумар 380 таксама аднесены да кампетэнцыі ўрада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі