Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі ўбрана больш як палавіна плошчаў цукровых буракоў

Эканоміка 11.10.2017 | 09:50
Фота з архіва
Фота з архіва

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбрана больш як палавіна плошчаў цукровых буракоў. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 11 кастрычніка ў Беларусі ўбрана 51,3 працэнта плошчаў цукровых буракоў, што складае 50,2 тыс. га. Усяго ў краіне накапана 2,312 млн т цукровых буракоў. У Брэсцкай вобласці накапана 397,7 тыс. т, у Гродзенскай - 873,2 тыс. т, Мінскай - 909,4 тыс. т, Магілёўскай - 132,1 тыс. т. На буракапрыёмныя пункты вывезена 1,838 млн т цукровых буракоў (79,5 працэнта ад накапанага). Цукрыстасць буракоў складае 15,81 працэнта.

Сельскагаспадарчымі арганізацыямі Беларусі таксама накапана 772,5 тыс. т бульбы. У Брэсцкай вобласці - 133 тыс. т, у Віцебскай - 68,3 тыс. т, Гомельскай - 99,7 тыс. т, Гродзенскай - 109,7 тыс. т, Мінскай - 242,4 тыс. т, Магілёўскай - 119,4 тыс. т. Усяго ў краіне ўбрана 24,4 тыс. га бульбы (80 працэнтаў ад плана). Ураджайнасць бульбы складае 316,3 ц/га.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусы аб сямейных ролях Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі ў чэрвені праведзены рэспубліканскі маніторынг грамадскага меркавання, у якім прынялі ўдзел 2 094 рэспандэнты. Даследаванне паказала, што ў жыхароў краіны прэваліруюць традыцыйныя погляды на сямейныя ролі.