Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лістапада 2017, 17:36

У Беларусі ў студзені-верасні 12 працэнтаў экспартных дэкларацый аформлена ў аўтарэжыме

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені-верасні 2017 года больш за 44 тыс. экспартных дэкларацый, або 12 працэнтаў ад агульнай колькасці, аформлена ў аўтаматычным рэжыме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

"Сярэдні час афармлення з моманту прыняцця электроннага дакумента інфармацыйнай сістэмай мытных органаў да аўтаматычнага выпуску тавараў, якія змяшчаюцца пад мытную працэдуру экспарту, складае 1-2 мінуты. Прымяненне аўтаматычнага выпуску тавараў, якія змяшчаюцца пад мытныя працэдуры экспарту і выпуску для ўнутранага спажывання, апраўдала чаканні мытных органаў і суб'ектаў гаспадарання", - адзначылі ў ДМК.

Акрамя таго, у студзені-верасні ў аўтарэжыме аформлена каля 17,5 тыс. імпартных дэкларацый, або каля 5 працэнтаў. На афармленне ў электронным выглядзе тавараў, якія выпускаюцца для ўнутранага спажывання, затрачваецца 5-6 мінут.

"Тэхналогіі, якія ўкараняюцца мытнай службай, адпавядаюць перадавым практыкам і даюць магчымасць палепшыць бізнес-асяроддзе ў дзяржаве, павысіць эфектыўнасць мытнага адміністравання і пашыраюць магчымасці для суб'ектаў гаспадарання. Правядзенне эксперыментаў стварае ўмовы для поўнамаштабнай рэалізацыі новаўвядзенняў, адлюстраваных у Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза", - рэзюмавалі ў мытным ведамстве.

Электроннае дэклараванне і аўтаматычны выпуск тавараў развіваюцца ў Беларусі з мэтай скарачэння часу правядзення мытных аперацый і змяншэння фінансавых затрат удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці. У планах да канца 2020 года павялічыць да 90 працэнтаў колькасць імпартных тавараў, час выпуску якіх не перавышае 2 гадзіны. Акрамя таго, да 80 працэнтаў павялічыцца колькасць транзітных тавараў, што афармляюцца менш як за 10 мінут.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі