Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лютага 2018, 09:58

У Беларусі ў 2018 годзе плануецца падвоіць увод магутнасцей на мясцовых відах паліва

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2018 годзе плануецца падвоіць увод магутнасцей на мясцовых відах паліва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

"У 2017 годзе ўведзена ў эксплуатацыю 84 МВт высокаэфектыўных магутнасцей на мясцовых відах паліва, або 130 працэнтаў да плана. На 2018-ы пастаўлена задача ўвесці ў эксплуатацыю больш як 160 МВт, яе выкананне запатрабуе максімальна дакладных і зладжаных дзеянняў кіраўнікоў і работнікаў", - расказалі ў міністэрстве.

У мінулым годзе сабекошт цеплавой энергіі ў сярэднім па краіне склаў Br99,3 за 1 Гкал пры чаканым паказчыку Br101, асноўнай задачай з'яўляецца яго зніжэнне да ўзроўню Br80. Разам з тым у сістэме ЖКГ засталася яшчэ 1 191 цеплавая крыніца, якая мае высокі сабекошт выпрацоўваемай цеплавой энергіі па прычыне неэфектыўнага і незагружанага кацельнага абсталявання. Выкарыстанне драўняных шчэпак, торфу на новапабудаваных кацельнях мае сабекошт Br70-75 за 1 Гкал. Ёсць прыклады і больш нізкага сабекошту - на кацельні нумар 20 у Іванаве (Br64 за 1 Гкал) і кацельні ў пасёлку Сасновы Бор Светлагорскага раёна (Br68 за 1 Гкал).

Павысіць эканамічную і тэхналагічную эфектыўнасць цеплазабеспячэння плануецца шляхам аптымізацыі схем цеплазабеспячэння населеных пунктаў, мадэрнізацыі газавых кацельняў і кацельняў на мясцовых відах паліва. "Пры неабходным фінансаванні ў памеры Br300 млн эканомія бюджэтных сродкаў складзе амаль Br80 млн у год. Гэтыя праграмы павінны быць зацверджаны на абласным узроўні і ўзяты пад кантроль як самыя эфектыўныя мерапрыемствы па зніжэнні бюджэтнага субсідзіравання. Выгада будзе, у першую чаргу для мясцовых бюджэтаў", - растлумачылі ў Мінжылкамгасе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі