Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 кастрычніка 2016, 17:53

У Беларусі скарэкціруюць сістэму аплаты працы ў бюджэтнай сферы

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі скарэкціруюць сістэму аплаты працы ў бюджэтнай сферы, заявіла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па даручэнні ўрада ў Мінпрацы падрыхтаваны праект указа, які прадугледжвае пэўныя змяненні ў сістэме аплаты працы ў бюджэтнай сферы, каб разняволіць ініцыятыву канкрэтнага наймальніка і галіновых міністраў, якія без дадатковых узгадненняў змогуць прымаць рашэнні, куды накіроўваць сродкі, каб матываваць дзейнасць у галіне", - расказала Мар'яна Шчоткіна.

Такім чынам, кіраўнікі прадпрыемстваў будуць устанаўліваць надбаўкі да зарплат супрацоўнікаў, якіх яны палічаць патрэбным дадаткова прастымуляваць.

"Прапанова цяпер у тым, каб змяніць сам падыход: гэта значыць ставіць пэўны аклад, а стымулюючыя надбаўкі будуць вызначаць кіраўнікі ўнутры галіны ў залежнасці ад таго, які напрамак важны", - рэзюмавала Мар'яна Шчоткіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі