Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 кастрычніка 2017, 11:12

У Беларусі сабрана больш за 2 млн т цукровых буракоў

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сабрана больш за 2 млн т цукровых буракоў. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 9 кастрычніка ў Беларусі накапана 2,145 млн т цукровых буракоў. У Брэсцкай вобласці накапана 363,2 тыс. т, у Гродзенскай - 808,3 тыс. т, Мінскай - 850,1 тыс. т, Магілёўскай - 124,1 тыс. т. Усяго ўбрана 47,5 тыс. га цукровых буракоў, што складае 48,5 працэнта ад агульнай плошчы. На буракапрыёмныя пункты вывезена 1,686 млн т цукровых буракоў (78,6 працэнта ад накапанага). Цукрыстасць буракоў складае 15,71 працэнта.

Таксама ў Беларусі сельскагаспадарчымі арганізацыямі накапана 747,1 тыс. т бульбы. У Брэсцкай вобласці накапана 126,1 тыс. т, у Віцебскай - 67,1 тыс. т, Гомельскай - 96,6 тыс. т, Гродзенскай - 105,8 тыс. т, Мінскай - 233,7 тыс. т, Магілёўскай - 117,9 тыс. т. Усяго ў краіне ўбрана 23,6 тыс. га бульбы (77,3 працэнта ад плана). Ураджайнасць бульбы складае 316,8 ц/га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі