Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 красавіка 2018, 14:49

У Беларусі распрацоўваюцца праекты васьмі дамоў з ацяпленнем электрычнасцю

3 красавіка, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. У Беларусі распрацоўваюцца праекты васьмі дамоў з ацяпленнем электрычнасцю. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін пасля адкрыцця выстаўкі "Вада і цяпло", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Распрацоўваюцца восем праектаў жылых дамоў, у якіх будзе выкарыстоўвацца электрычная энергія ў якасці цеплакрыніцы. Гэта першыя крокі, думаю, што ў далейшым гэты шлях у выкарыстанні электрычнай энергіі будзе набіраць тэмпы. Адпаведна, збалансуем у краіне выпрацоўку і спажыванне энергетычнага рэсурсу, - сказаў Анатоль Калінін. - Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу па максімальным выкарыстанні электрычнай энергіі. Рухаемся паслядоўна ў гэтым напрамку".

Ён таксама падкрэсліў, што выкарыстанне электрычнай энергіі для мэт ацяплення з'яўляецца дадатковым рэсурсам для энергаэфектыўнасці і зберажэння. Плануецца фарміраванне адпаведнай тарыфнай палітыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі