Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 жніўня 2018, 15:28

У Беларусі прапануецца ствараць спецрахункі для развіцця інфраструктуры ў індывідуальнай забудове

15 жніўня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца ствараць спецрахункі для развіцця інфраструктуры ў індывідуальнай забудове. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Аўраменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаем прапанаваць некалькі варыянтаў вырашэння пытання (развіцця інфраструктуры ў індывідуальнай жылой забудове. - Заўвага БЕЛТА). Першае - гэта стварэнне спецрахункаў, куды будуць паступаць грошы ад продажу свабодных зямельных участкаў, каб потым гэтыя грошы ішлі на развіццё інфраструктуры, а не накіроўваліся ў агульны бюджэт раёнаў", - сказаў Аляксандр Аўраменка.

Ён адзначыў, што райвыканкамам даручана сфарміраваць дастатковую колькасць участкаў вакол населеных пунктаў. "Кожны раён павінен выбраць такія ўчасткі, - растлумачыў Аляксандр Аўраменка. - Выкарыстанне існуючай часткі інфраструктуры і паралельнае будаўніцтва новай прывядзе ў тым ліку да развіцця гэтых населеных пунктаў".

У Беларусі па стане на 1 ліпеня для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва адведзена 111 тыс. 818 га, або 63 тыс. зямельных участкаў. У пераліку свабодных (незанятых) 28,5 тыс. участкаў. У чарзе на атрыманне ўчасткаў стаіць 62 тыс. 701 сям'я, з іх 59 тыс. 248 - на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Такім чынам, колькасць участкаў, забяспечаных горадабудаўнічай дакументацыяй і ўключаных у пералік свабодных, на 8,6 працэнта перавышае колькасць грамадзян, узятых на ўлік згодна са спісамі чарговасці жадаючых атрымаць такія зямельныя ўчасткі, удакладніў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі. Паводле яго слоў, найбольш складаная сітуацыя па забеспячэнні зямельнымі ўчасткамі назіраецца ў Гродзенскай і Мінскай абласцях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі