Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 ліпеня 2018, 17:13

У Беларусі прапануецца прадоўжыць вызваленне грузавікоў стандарту Еўра-6 ад утыльзбору

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца прадоўжыць вызваленне грузавікоў стандарту Еўра-6 ад выплаты ўтылізацыйнага збору. Адпаведны праект указа размешчаны на сайце Міністэрства транспарту і камунікацый, паведамляе БЕЛТА.

Праект распрацаваны з мэтай развіцця міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў. Прадугледжваецца прадаўжэнне на 2019-2020 гады тэрміну дзеяння ўказа нумар 67 "Аб мерах па развіцці міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў" у частцы вызвалення ад выплаты ўтылізацыйнага збору транспартных сродкаў экалагічнага класа 6. Да іх адносяцца цягачы седлавыя з поўнай масай звыш 12 т, але не большай за 20 т, а таксама маторны транспарт для перавозкі грузаў з поўнай масай звыш 20 т, але не большай за 50 т.

Прапановы па праекце ўказа можна накіраваць на электронны адрас project@niit.by да 20 ліпеня бягучага года ўключна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі