Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 кастрычніка 2018, 16:53

У Беларусі не будуць браць ПДВ пры ўвозе зарадных устройстваў для электрамабіляў

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі не будуць браць ПДВ пры ўвозе зарадных устройстваў, якія не выпускаюцца ў краіне. Палажэнне аб парадку выдачы заключэння аб адсутнасці ў Беларусі вытворчасці ўстройстваў для зарадкі акумулятараў зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 9 кастрычніка 2018 года нумар 726, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Палажэннем вызначаны парадак выдачы заключэння аб адсутнасці ў Беларусі вытворчасці ўстройстваў для зарадкі акумулятараў, што ўвозяцца на тэрыторыю краіны юрыдычнымі асобамі або ІП, для вызвалення ад падатку на дабаўленую вартасць, які бярэцца мытнымі органамі.

Выдаваць заключэнні будзе Міністэрства прамысловасці на падставе пісьмовых заяў юрыдычных асоб або ІП, якія ўвозяць на тэрыторыю Беларусі зарадныя ўстройствы. Па выніках разгляду заявы Мінпрам на працягу 20 рабочых дзён з дня яе падачы прымае рашэнне аб выдачы або аб адмове ў выдачы заключэння.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з указам ад 10 ліпеня 2018 года нумар 273 "Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў" і ўступае ў сілу з 14 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі