Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 верасня 2017, 12:53

У Беларусі накапана больш за 1 млн т цукровых буракоў

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі накапана больш за 1 млн т цукровых буракоў. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 25 верасня ў Беларусі накапана 1,086 млн т цукровых буракоў. У Брэсцкай вобласці накапана 169,2 тыс. т, у Гродзенскай - 426 тыс. т, Мінскай - 431 тыс. т, Магілёўскай - 59,9 тыс. т. Усяго ўбрана 24,4 тыс. га цукровых буракоў, што складае 24,9 працэнта ад агульнай плошчы. На пункты вывезена 891,6 тыс. т цукровых буракоў (82,1 працэнта ад накапанага). Цукрыстасць буракоў складае 15,32 працэнта.

Таксама ў Беларусі сельскагаспадарчымі арганізацыямі накапана 415,4 тыс. т бульбы. У Брэсцкай вобласці накапана 70,6 тыс. т, у Віцебскай - 40,9 тыс. т, Гомельскай - 55,5 тыс. т, Гродзенскай - 52,3 тыс. т, Мінскай - 122,9 тыс. т, Магілёўскай - 73,2 тыс. т. Усяго ў краіне ўбрана 13,1 тыс. га бульбы (42,8 працэнта ад плана). Ураджайнасць бульбы складае 317,8 ц/га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі