Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 лютага 2017, 09:53

У Беларусі можа быць адменена канфіскацыя тавараў як мера пакарання прадпрымальнікаў - Барадзеня

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі можа быць адменена канфіскацыя тавараў як мера пакарання прадпрымальнікаў, заявіў 27 лютага дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валерый Барадзеня ў эфіры праграмы "Форум" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"У еўрапейскіх краінах канфіскацыя адсутнічае як від пакарання. Я пакінуў бы канфіскацыю транспартнага сродку за паўторнае на працягу года знаходжанне ў п'яным выглядзе за рулём. Гэта працуе, ратуе жыцці. Што датычыцца прадпрымальніцкай дзейнасці, то, магчыма, нам трэба падумаць і выключыць гэту меру, а караць толькі рублём", - адзначыў Валерый Барадзеня.

У сваю чаргу дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Пётр Арушаньянц таксама згодны з неабходнасцю адыходу ад канфіскацыі. "Трэба адыходзіць ад канфіскацыі і нават арыштаў, максімальна спрашчаць заканадаўства", - лічыць ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі